Іва́наўка (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.
Гісторыя У першай палове XIX ст. маёнтак, дзяржаўная ўласнасць у складзе Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1832 годзе ў выніку публічных таргоў перайшла ва ўласнасць памешчыкаў Гарловічаў (у склад маёнтка ўваходзілі вёскі Завань, Забароўе, Кавалі і інш.). У пачатку XX ст. маёнтак уваходзіў у склад Казьянскай воласці Гарадоцкага павета. 20 чэрвеня 1924 г. у Іванаўцы створана сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. вёска стала цэнтрам Іванаўскага сельсавета, перайменаванага ў 1929 г. у Пралетарскі. У вёсцы працавала сельгасарцель «Новае жыццё». У 1930-х гг. у вёсцы створаны калгас імя Варашылава, працавала кузня. У 1950-х гг. у Іванаўцы дзейнічала пачатковая школа. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены з Іванаўкі ў Пралетарск. Пазней вёска ўваходзіла ў склад калгаса і саўгаса «Іванаўка». Дзейнічалі механізаваны двор, піларама, зернесушылкі, жывёлагадоўчая ферма і інш.
З 2 верасня 1998 г. вёска Іванаўка ў складзе Даўгапольскага сельсавета Гарадоцкага раёна.
Насельніцтва Пачатак XX ст. — 10 жыхароў, 1 двор; 1926 — 62 жыхары, 12 двароў; 1959—130 жыхароў; 1970—104 жыхары; 1.1.2002 — 23 жыхары, 13 двароў.
Вядомыя асобы Віталь Мікалаевіч Жураў (1920—2010) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Коллективное хозяйство (колхоз) «Ивановка», д. Ивановка Пролетарского сельского Совета Городокского района Витебской области // Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна