Вераме́ева (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 7 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Прудок на лініі Віцебск — Невель, 43 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе працякае рака Сутокі (прыток ракі Каменка). На паўночным захадзе, поўначы і паўночным усходзе — лясны масіў. Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску.

Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1839 годзе ў Віцебскай губерні, у складзе фальварка Паташня маёнтка Езярышча, дзяржаўная ўласнасць. У пачатку 20 стагоддзя ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета, 147 дзесяцін зямлі. Адносілася да Болецкага праваслаўнага прыхода. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскі сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 9 кастрычніка 1929 года ў Першамайскім сельсавеце. У 1926 годзе працавала саматужная сталярная майстэрня. У 1939 годзе ў вёску сселены жыхары вёскі Верацея 2-я. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 8 вяскоўцаў. Да 16 ліпеня 1954 года з’яўлялася цэнтрам Першамайскага сельсавета. У 1999 годзе ў складзе калгаса імя Мічурына. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райаграпразаб».

Насельніцтва 2 двары, 36 рэвізскіх душ (1785) 57 сялянскіх душ (1839) 15 двароў, 101 жыхар (пачатак 20 стагоддзя) 21 двор, 102 жыхары (1926) 109 жыхароў (1959) 82 жыхары (1970) 23 гаспадаркі, 33 жыхары (2002) 12 гаспадарак, 14 жыхароў (2018)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Анатоль Максімавіч Дарафееў (1941—2010) — беларускі арнітолаг

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна