Літо́ўска-Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, таксама Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі (скарочана ЛітБе́л) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 года шляхам аб’яднання Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі і Літоўскай Савецкай Рэспублікі.

Гісторыя Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня 1919 года ў ЦК КП Літвы паведамляў:Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3. — М., 1960. — С. 143.

У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня. 16 лютага 1919 года Цэнтральны выканаўчы камітэт ССРБ і Часовы рабоча-сялянскі ўрад ЛСР накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і ПольшчайЗнешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922). — Мн., 1997. — С. 110—111.. 28 лютага 1919 года ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіныЗнешняя палітыка Беларусі. Т. 1. — С. 116—117.. 1 сакавіка 1919 года СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у нарадзе на Прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж урадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворыГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917—1945 гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома М. Касцюк. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.: іл. — С. 113. — ISBN 985-469-149-7..

Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919 года), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

У красавіку — верасні 1919 года тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела былі часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 года і другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 года Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

Урад Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. У склад увайшлі: Кіраўнік ЦВК КП ЛіБ: Вінцас Міцкявічус-Капсукас Кіраўнік ЦВК: Казімір Цыхоўскі Кіраўнік Віленскага Савета Дэлегатаў Рабочых і Салдацкіх дэпутатаў: Казімір Цыхоўскі Кіраўнік Савета Народных Камісараў: Вінцас Міцкявічус-Капсукас Народны камісар фінансаў: Казімер Цыхоўскі Народны камісар камунікацыі: Аляксандр Якшэвіч Народны камісар дзяржаўнага кантролю: Станіслаў Берсан Народны камісар асветы: Юліян Ляшчынскі, Аляксандар Чарвякоў Народны камісар працы: Народны камісар унутраных спраў: Зігмас Алекса-Ангарэтыс, Якаў Далецкі Народны камісар вайсковых спраў: Іосіф Уншліхт Народны камісар замежных спраў: Вінцас Міцкявічус-Капсукас Народны камісар юстыцыі (справядлівасці): Народныя камісары без партфеля: Канстанцінас Керванічус, Пранас Сватэліс-Пралетарас і Айзік Вайнштэйн.

Ацэнкі Беларускі журналіст Валянцін Жданко адзначыў, што Літоўска-Беларуская ССР — «марыянэткавая буфэрная квазідзяржава, кароткае існаваньне якой паказала, наколькі мала расейскія бальшавікі лічыліся зь беларусамі і беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі»Інтэграцыя па-бальшавіцку….

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939) Катэгорыя:Гісторыя Літвы