Насачы́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета. за 15 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 13 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 54 км ад Віцебска.

Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У сярэдзіне 19 стагоддзя ў складзе Болецкай сельскай грамады Гарадцокага павета Віцебскай губерні. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Болецкай воласці, 61 дзесяціна зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Гарадоцкай воласці Віцебскага павета. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Бяскатаўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня, валяльная саматужная майстэрня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 26 сакавіка 1973 года ў Стадолішчанскім сельсавеце, у саўгасе «Смалоўка». У 2002 годзе ў саўгасе «Зазерскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла КУСП імя Свярдлова.

Насельніцтва 4 двары, 30 рэвізскіх душ (1785) 4 двары, 21 рэвізская душа (1846) 6 двароў, 49 жыхароў (1905) 5 двароў, 23 жыхары (1920) 8 двароў, 33 жыхары (1926) 36 жыхароў (1959) 35 жыхароў (1970) 5 гаспадарак, 8 жыхароў (2002) 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Стадолішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна