Палевачы́, Пале́вачыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (, ) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Празароцкага сельсавета.

Гісторыя У час Ігната Буйніцкага ў беларускай прэсе выкарыстоўвала назва Палівачыhttps://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2537/235125-1924-38.pdf?sequence=38&isAllowed=y. Палевачы гэта спольшчаная назва гэтай мясцовасці.

У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) Ігнат Буйніцкі заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. У ім удзельнічала 8 акцёраў, і чалавек прыблізна 16 танцораў. Перад канцэртамі былі рэпетыцыі, якія праводзіў сам Буйніцкі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.

Палівачы былі адным з найбольш дударскіх асяродкаў у Глыбоцкім краі. Па ўспамінах аднавяскоўцаў, мясцовыя музыкі (з цымбаламі, скрыпкай і дудой) заўжды віншавалі Буйніцкага на Вялікдзень. Адсюль праўдападобна паходзіў таксама дудар з трупы Ігната Буйніцкага — Адам Шульгаhttp://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/4295/%D0%94%D0%90%20%D0%9F%D0%AB%D0%A2%D0%90%D0%9D%D0%9D%D0%AF%20%D0%9C%D0%A3%D0%97%D0%AB%D0%A7%D0%9D%D0%90-%D0%86%D0%9D%D0%A1%D0%A2%D0%A0%D0%A3%D0%9C%D0%95%D0%A2%D0%90%D0%9B%D0%AC%D0%9D%D0%90%D0%93%D0%90%20%D0%A1%D0%A3%D0%9F%D0%A0%D0%90%D0%92%D0%90%D0%94%D0%96%D0%AD%D0%9D%D0%9D%D0%AF%20%D0%92%D0%95%D0%9B%D0%86%D0%9A%D0%9E%D0%94%D0%9D%D0%AB%D0%A5%20%D0%A1%D0%92%D0%AF%D0%A2%D0%9A%D0%90%D0%92%D0%90%D0%9D%D0%9D%D0%AF%D0%8E.pdf?sequence=1&isAllowed= repository.buk.byy. Ігнат Буйніцкі зрабіў дуду сімвалам свайго тэатра і вывеў гэты інструмент на тэатральныя сцэны Вільні, Варшавы і Пецярбурга.

Сядзіба Ігната Буйніцкага ў Палівачах не захавалася.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Празароцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна