Франсе́ск «Сеск» Фа́брэгас Сале́р (; нар. , Арэньс-дэ-Мар) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2006—2016).
Клубная кар’ера У лонданскі «Арсенал» прыйшоў у 2003 годзе, да гэтага выступаў за другую і трэцюю каманды «Барселоны». Пасля сыходу з «Арсенала» капітана каманды, француза Патрыка Віейра ў «Ювентус» стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам.
У 2011 годзе перайшоў у «Барселону». 12 чэрвеня 2014 года падпісаў кантракт з «Чэлсі» да канца 2019 годаФабрегас подписал контракт с «Челси» до 2019 года.
У студзені 2019 года стаў іграком французскага клуба «Манака»Фабрегас перешел из «Челси» в «Монако». Пакінуў «Манака» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года. У жніўні 2022 года далучыўся да «Кома» з італьянскай Серыі B, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У ліпені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу з моладзевай камандай «Кома».
Міжнародная кар’ера З 2006 года гуляў за зборную Іспаніі, удзельнік чэмпіянату свету 2006. Стаў самым маладым футбалістам, які гуляў за зборную Іспаніі на чэмпіянатах свету — 19 гадоў і 41 дзень (у гульні з Украінай 14 чэрвеня).
Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі: 2005 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2004
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2013 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2012 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2011 Пераможца клубнага чэмпіяната свету: 2011
«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Кубка Англіі: 2018 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
Іспанія: Чэмпіён свету: 2010 Чэмпіён Еўропы (2): 2008, 2012
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Кома