Віту́нічы (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 22 км ад горада Докшыцы, за 230 км ад Віцебска.
Гістарычныя звесткі Упершыню згадваецца ў 1857 годзе. У 2-й палове XIX ст. цэнтр воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. З 1924 г. цэнтр Вітуніцкага сельсавета ў Бягомльскім раёне. 20 мая 1943 г. вёску спалілі захопнікі і загубілі 124 яе жыхары. З 1960 г. вёска ў Докшыцкім раёне. З 20 мая 1960 года вёска ў складзе Бярозкаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..
Насельніцтва 1996 — 429 жыхароў, 200 двароў.
Славутасці На ўсходняй ускраіне ў 1964 годзе былі перазахаваны партызаны брыгады «Жалязняк» і воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усяго 51 чалавек. У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна. Помнік ахвярам фашызму, ва ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, загубленых 3 мая 1943 года; стэла пастаўлена ў 1967 годзе.
Страчаная спадчына
Петрапаўлаўская царква.
Вядомыя асобы Анатоль Кірвель, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадска-культурны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бярозкаўскі сельсавет (Докшыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі