Барсукі́ (, ) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Докшыцы, за 195 км ад Віцебска, за 5 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Порплішча, на аўтамабільнай дарозе . У напрамку на паўночны захад ад аграгарадка працякае рака Астраўлянка.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча, пазней гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Да 29 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Докшыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971)., да 21 верасня 1987 года — у склад Порплішчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Насельніцтва 1921 год — 338 жыхароў, 61 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 33.. 1931 год — 343 жыхары, 65 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 23. 1995 год — 560 жыхароў, 192 двары.
Славутасці Каталіцкая капліца (пасля 2000 г.); Каталіцкая капліца (XX ст.); Капліца Святой Ефрасінні Полацкай (2008); Будынак школы (1932); Каменны крыж, размешчаны на могілках з праваслаўнай капліцай.
Вядомыя асобы Аркадзь Качан (1921—1982) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-44. Выданне 1980 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Докшыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна