Жары́. Сустракаецца таксама варыянт Жа́ры (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыпульскага сельсавета.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Жары ўтворана ад тэрміна жар, які абазначае месца першапачатковай расчысткі лясоў для земляробства шляхам выпальвання. Тапаграфічны аналіз месцаў, дзе ёсць назвы Жары, пацвярджае іхнюю сувязь з гарамі, ляснымі расчысткамі. Іншае значэнне тэрміна жар — «хуткае цячэнне вады»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 120..
На думку Э. Мурзаева, назвы паселішчаў Жары, Жаркі ўтвораны ад славянскага народнага тэрміна жары, жаркі, які сустракаецца ў Беларусі, заходніх раёнах Расіі, Польшчы, Чэхаславакіі і адпавядае тэрміну гар — участак леса, які выгараў (адзін з тэрмінаў пасечна-агнявога земляробства). Нярэдка гары забалочваюцца, ператвараюцца ў непрыдатныя землі, таму другаснае значэнне — «балота»Э. М. Мурзаев. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 140-141..
На думку А. Рогалева, у мікратапоніме Жары адлюстраваны даўні факт выпальвання леса для ўстройвання поля, на якім сеялі збожжавыя культуры. Слова звязанае з пасечна-агнявым земляробствпм і звычайнае ў славянскай народнай геаграфічнай тэрміналогііА. Ф. Рогалев. Топонимия Беларуси: Гомельская область. Лоевский район. Гомель, 2015. С. 131..
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска i фальварак у складзе гміны Параф’янава Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Да 29 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Янкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971)..
Насельніцтва 1921 год — 49 жыхароў, 13 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 33.. 1931 год — 63 жыхары, 14 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22.
Іншае З іншага боку, на Павіллі фіксаваліся прозвішчы Жар (Вішнева), Жароўскі (Жодзішкі). Было ашмянскае Жарэйка.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9CT-SW68?i=713&cat=2322277 https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/share/?manifest=https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/view/267108190/315687383/en/iiif/manifest&lang=lt&page=57 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9C6-X?i=693&cat=1465141 На думку М. Бірылы, прозвішчы Жараў, Жарыч, Жарко, Жарык, Жарскі і да т. п. утвораны ад асновы жарМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 145..
Ёсць літоўскія Žarys, Žareika, латышскае Žarshttps://pavardes.lki.lt/?pv=cd465ce9126ffec22422e70caa116da4 https://uzvardi.lv/surname/754895. Было літоўскае двухасноўнае прозвішча Жарвід (Дуброўнікі)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-VQ53-L?i=684&cat=742528&lang=en.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Крыпульскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна