Дрым-поп () — стыль альтэрнатыўнага року, утварыўся ў пачатку 1980-х. Для дрым-попа характэрныя акустычныя, сімфанічныя, харавыя тэмбры, выкарыстанне музыкі сярэднявечча і эпохі Адраджэння, фолку; мелодыкі і рытмікі поп-музыкі. Заснавальнікамі гэтага стылю лічыцца шатландскі гурт Cocteau Twins. У канцы 1980-х на аснове дрым-попа з’явіліся такія музычныя кірункі, як шугейзінг і спейс-рок.
Не атрымаўшы шырокай папулярнасці, дрым-поп, тым не менш, аказаў вялікі ўплыў на такія гурты, як Dead Can Dance, Deftones, Radiohead, The Smashing Pumpkins.
Найболей вядомыя дрым-поп гурты The Cardigans Cocteau Twins Dead Can Dance Dubstar My Bloody Valentine Radiohead Sigur Ros The Verve
Катэгорыя:Рок