Чачукі́ (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Порплішчанскага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Порплішчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2., да 24 красавіка 1959 года — у складзе Валодзькаўскага сельсавета, да 29 снежня 1961 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971)..

Насельніцтва 1921 год — 176 жыхароў, 37 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 33.. 1931 год — 205 жыхароў, 45 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 23.

Славутасці

Агульная магіла польскіх і савецкіх жаўнераў, палеглых у 1920 годзе ў бітве на Бярэзіне. Помнік усталяваны ў 1932 годзе з надпісам «Героям Войска Польскага палеглым за Айчыну» (польск. «BOHATEROM WOJSKA POLSKIEGO POLEGŁYM ZA OJCZYZNĘ»). У 1972 годзе польскія надпісы прыбраны з помніка па ініцыятыве мясцовага партыйнага кіраўніцтва, на месцы помніка застаўся крыж і слупы ад агароджы вакол крыжа. З пахаваных тут польскіх жаўнераў, палеглых у бітве і памерлых у шпіталі ў Параф’янаве, вядомы:

+Прозвішча і імяЗваннеВайсковае фарміраваннеДата пахаванняGórzycki Michałszer.67 pp22 V 1920Józkowiak Józefszer.67 pp22 V 1920Matuszak Janszer.67 pp22 V 1920Zaborowski Sylwesterszer.67 pp22 V 1920

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Порплішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна