Асі́наўка (, ) — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пірагоўскага сельсавета.

Да 16 верасня 1960 года Асінаўка ўваходзіла ў склад Будскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., да 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Асінторфскага пассаветаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 17 ліпеня 1964 года — у складзе Азярэцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..

Вядомыя асобы Іван Аўдзеевіч Авекаў (1919—1943) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1943). Эрнест Васільевіч Ялугін — беларускі празаік, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1972), Член Саюза журналістаў Беларусі (1958).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пірагоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровенскага раёна