Пахо́млевічы (, ) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Гісторыя У 6-м індыкце (1443 або 1458 год) кароль Казімір Ягелончык надаў Станьку Саковічу «у Лукомлі» у Навасёлках людзей Андрэйку Сядневіча і Грыньку Ісакава, у Таранцэвічах — Хадарца, Сазоўнава брата, Малашку Навумавіча, Малашку трэцяга, Малашку Ялагу, у Грагаровічах — Міхалку Скаробду, Іеўца Кулаковіча, у Пахомавічах — Давідца Аўчынніка, да волі гаспадарскай.Документы Московского архива Министерства юстиции /Сост. М. В. Довнар-Запольский. Т.1. — М., 1897. — С. 32.

Засценак Сябры, што знаходзіўся на заходнім ускрайку вёскі, згадваецца ў 1668 годзе як вёска ў складзе маёнтка Лепель у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна