Калы́шкі (, ) — вёска ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Яськаўшчынскага сельсавета.
У 1924—1954 гадах цэнтр Калышкаўскага сельсавета, у 1926—1935 гадах таксама цэнтр Калышкаўскага нацыянальнага яўрэйскага сельсавета.
Вядомыя асобы Людміла Раманаўна Ганестава (1923—2009) — беларуская артыстка оперы. Майсей Эмануілавіч Іткін (1902—1978) — беларускі савецкі навуковец у галіне машынабудавання. Аўрам Каліскер - хасідскі рабін. Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая — Герой Сацыялістычнай Працы (1976), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання. Саламон Яфімавіч Нэзлін (1892—1990) — вучоны ў галіне фтызіятрыі. Веньямін Яфімавіч Нэзлін (1894—1975) — вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Ігар Уладзіміравіч Трухаў — беларускі футбаліст. Яўхім Майсеевіч Фамін — Герой Абароны Брэсцкай крэпасці.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Яськаўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лёзненскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства