Іван Адамавіч Міхалёнак (,  — ) — ваенны, удзельнік устанаўлення савецкай улады ў Беларусі, камбрыг (1935).

Біяграфія Нарадзіўся 6 чэрвеня 1891 года ў Маладзечне ў сялянскай сям’і.

У 1906 годзе скончыў пачатковае вучылішча, у 1910 годзе скончыў настаўніцкую семінарыю ў МаладзечнеМихаленок Иван Адамович.

З ліпеня 1914 года — на вайсковай службе. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Член РСДРП(б) з мая 1917 годаКалендарь памятных и знаменательных дат по истории Молодечненского, Мядельского, Вилейского, Воложинского районов на 2021 год Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна. У 1917 годзе вёў палітычную работу ў 10-й арміі Заходняга фронту: старшыня палкавога і член карпуснога камітэтаў, член Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ў 1918 годзе на падпольнай рабоце ў Маладзечне, потым — старшыня Маладзечанскага рэўкама.

3 1919 года — у Чырвонай Арміі — у палітаддзелах 17-й і 54-й дывізій, 4-й арміі, Мазырскай групы войск, член Віцебскага паветовага рэўкома. Пасля Грамадзянскай вайны — камісар 4, 8, 7-й Самарскай дывізій, 5-га стралковага корпуса.

У 1927 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1927—1934 гадах — у штабе РСЧА. У 1935 года прысвоена званне камбрыга.

Памёр 24 ліпеня 1967 года.

Літаратура

Алексеев М. А., Колпакиди А. И., Кочик В. Я. Энциклопедия военной разведки. 1918—1945 гг. — М., 2012. — С. 534—535.

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі