Чара́сы. Сустракаецца таксама варыянт Чэ́расы. () — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.
Каля аграгарадка знаходзяцца азёры Трубінец і Грэцкае, а таксама ў самім населеным пункце — возера Чэрас. Аграгарадок знахлдзіцца ў 6 км на ўсход ад Мёраў.
Назва Нарматыўная назва населенага пункта — Чарасы, таксама сустракаецца назва Чэрас і Чэрасы.
Гісторыя Першае згадванне населенага пункта — 1505 год. У часы Вялікага Княства Літоўскага Чарасы належалі Сапегам і Радзівілам і ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай Чарасы ўвайшлі ў склад Дзісенскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.
Пад час Польска-літоўскай вайны, у кастрычніку 1920 года населены пункт занялі польскія войскі. У 1921 годзе, па Рыжскаму мірнаму дагавору, Чарасы ўвайшлі ў склад Дзісенскага павета Польскай рэспублікі. З 1926 года — у складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43..
Паводле звестак перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года Чарасы засялялі:
У паселішчы — 116 чалавек; 26 чалавек былі каталікамі рымскага абраду і 90 — ПАПЦ. Пры гэтым 12 жыхароў адказалі на пытанне аб нацыянальнай прыналежнасці, што яны палякі, а 104 — беларусы. Тут было 16 двароў. У 1931 годзе ў 16 дварах пражывала 110 чалавек. Вакол — 15 чалавек; 7 было каталікоў рымскага абраду, 3 ПАПЦ і 5 іўдзеяў. Пры гэтым 3 жыхары назвалі сабе палякамі, 7 — беларусамі і 5 — жыдамі. Тут было 3 двары. У 1931 годзе ў 3 дварах пражываў 31 чалавек.
Вернікі належалі да рыма-каталіцкага прыхода ў царкве Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мёрах і мясцовага праваслаўнага прыхода ў Свята-Мікалаеўскай царкве. Вёска падпарадкоўвалася Гродскаму суду ў Друі; Паштовае аддзяленне размяшчалася ў Мёрах.
У выніку акупацыі ўсходу Другой польскай рэспублікі камуністамі ў верасні 1939 года вёска таксама апынулася пад савецкай акупацыяй. 2 лістапада была ўключана ў склад БССР. З чэрвеня 1941 года пад нацысцкай акупацыяй. У 1944 годзе вёска была ўключана ў Полацкую вобласць БССР, і Чарасы сталі цэнтрам сельсавета.
У 1959 годзе Чарасаўскі сельсавет быў расфарміраваны, а населены пункт быў перададзены ў склад Якубаўшчынскага сельсавета. З 1991 года Чарасы апынуліся ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці незалежнай Беларусі. У 1992 годзе Якубаўшчынскі сельсавет быў перайменаваны ў Чараскі сельсавет, але 8 красавіка 2004 года сельсавет быў скасаваны, а яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Мёрскага сельсавета.
У 2018 годзе Чарасы былі газіфікаваны.
Насельніцтва 1921 год — 131 жыхар, 19 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s. 41.. 1931 год — 141 жыхар, 19 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 7.. 2009 год — 398 жыхароў.
Інфраструктура
Аграфірма «Чарасы» Дзіцячы сад Бібліятэка 1 завулак 6 вуліц
Славутасці Свята-Мікалаеўская царква (1885—1886 гады) (і комплекс з домам святара, могілкамі і царкоўнай школай канца XIX — пачатку XX стагоддзяў) — .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мёрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна