Валентаро́ўшчына (, ) — хутар у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Новапагосцкага сельсавета.
Назва Назва адыменная, ранейшая форма "Лінтароўшчына", ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Lin-tar'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Lin- i Tar-. Перароблена пад уплывам лацінскага імя "Валенцій", "Валянцін".
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Пераброддзе Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
Да 12 чэрвеня 1958 года хутар уваходзіў у склад Новапагосцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6., з 12 чэрвеня 1958 года да 11 лютага 1974 года — у склад Камянполлеўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..
Насельніцтва
1921 год — 20 жыхароў, 4 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 72.. 1931 год — 38 жыхароў, 6 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 12. Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Новапагосцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна