Сабале́ўшчына (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Новапагосцкага сельсавета.

Назва Паблізу в. Сабалі ў "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. засведчаны "Соболь Тереховичъ" (ля Кобрыні ў в. Залессе). Там сама неаднаразова прозвішча "Сабалевіч"Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 17, 23, 98..

На думку В. Жучкевіча, назвы вёсак Сабалёўка, Сабалеўшчына, Сабалі, Сабалькі, Сабалюнцы паходзяць ад прозвішчаў, шырокае распаўсюджанне якіх сведчыць аб вялікай колькасці сабалёў у беларускіх лесах у мінулымВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 354.. Той жа думкі быў і М. Бірыла, які прозвішчы Собаль, Собалеў, Сабаленка, Саболька, Сабалеўскі выводзіў ад слова собальМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 386..

З іншага боку, мяркуецца, што антрапонімы, што паслужылі крыніцай прынамсі для некаторых тапонімаў тыпу Сабалі, могуць быць ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Sa-balas. Ёсць літоўскія прозвішчы Sabalas, Sabalionishttps://pavardes.lki.lt/?pv=018dc6b338722c5993b85e3f9357b800.

Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Пераброддзе Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..

Насельніцтва 1921 год — 111 жыхароў, 22 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 72.. 1931 год — 138 жыхароў, 21 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 11.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Новапагосцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна