Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), скарочана БСДП — беларуская палітычная партыя, якая была ўтворана 2 сакавіка 1991 года. БСДП працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай Грамады (1902—1918) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918—1924).
Лідарам партыі з 2018 года з’яўляўся Ігар Барысаў. Партыя знаходзілася ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі.
20 верасня 2023 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада)В Белоруссии сообщили о ликвидации партии социал-демократов.
7 мая 2025 года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала партыю «экстрэмісцкім фармаваннем». У пералік уключаны асабістыя і партыйныя акаўнты і рэсурсы ў месенджарах і сацыяльных сетках, а таксама «лагатып у выглядзе схематызаванага малюнка ружы чырвонага колеру на белым фоне»«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі БСДП «Грамада».
Гісторыя 2 сакавіка 1991 года была створаная Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Старшынёй партыі быў абраны Міхась Ткачоў. У кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасля смерці М. Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка.
У 1995 годзе пры ўдзеле Партыі Народнай Згоды быў створаны Сацыял-дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб’яднальнага працэсу падлучылася гурт беспартыйных дзеячаў, у прыватнасці Старшыня Вярхоўнай Рады Беларусі XII склікання Мечыслаў Грыб.
29 чэрвеня 1996 года адбыліся пазачарговыя з’езды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэнне аб зліцці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада). У той жа дзень мінуў Устаноўчы з’езд БСДП.
У БСДП не ўвайшлі праўладна настроеныя члены ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібералізму, у тым ліку А. Трусаў, Г. Карпенка, У. Ганчар. У самой жа БСДП (НГ) не спыняліся спрэчкі і ўнутрыпартыйная барацьба. У 2001 годзе па гэтых прычынах, а таксама з-за стылю кіравання Н. Статкевіча, партыю пакінула амаль палова яе членаў, у тым ліку М. Грыб, А. Кароль, Л. Лойка, А. Сідарэвіч, М. Чарняўскі.
Улетку 2004 года пачаўся другі крызіс у партыі, які завяршыўся ў снежні. У студзені 2005 года мінуў IX з’езд БСДП. Яе старшынёй быў абраны Анатоль Ляўковіч. Пачаўся працэс вяртання ў партыю яе ранейшых членаў. 24 чэрвеня 2005 года БСДП перарэгістравана як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). 24 ліпеня 2005 года на X пазачарговым з’ездзе яе новым лідарам абраны Аляксандр Казулін, былы рэктар БДУ і міністр; намеснікам старшыні — А. Ляўковіч. Таксама абраны Цэнтральны Камітэт БСДП (Грамада) у складзе 62 чалавек.
3 жніўня 2008 года Анатоль Ляўковіч зноў становіцца старшынёй партыі.
10 кастрычніка 2010 года старшынёй партыі абраны Анатоль Сідарэвіч, але з’езд не прызнала Міністэрства юстыцыі і некаторыя члены партыі. Гэтыя падзеі вынясуць унутрыпартыйны канфлікт на публіку Палітычны дуэль: Ляўковіч vs Маслоўскі.
5 чэрвеня 2011 года новым кіраўніком партыі на паўторным XIII з’ездзе была абрана Ірына Вештард, за якую прагаласавала 77 дэлегатаў з 85Ирина Вештард избрана новым руководителем БСДП (Грамада) , Белорусские новости (05.06.2011). 23 жніўня 2011 года Мінюст РБ адмовіўся прызнаваць легітымным чэрвеньскі з’езд БСДП(Г)О ситуации в Белорусской социал-демократической партии (Грамада) . Адзіная арганізацыя, якая выступіла ў падтрымку партыі, стаў Расійскі сацыял-дэмакратычны саюз моладзіСтранная любовь Минюста и Левковича. РСДСМ заявіў аб тым, што лічыць рашэнне Мінюста «палітычна матываваным»РСДСМ: проблемы ў белорусских эсдеков — это новый вызов для социал-демократии, сравнимый с терактом в Норвегии.
У верасні 2011 года Анатоль Ляўковіч, які па-ранейшаму лічыў сябе кіраўніком партыі, разам з шасцю аднапартыйцамі пагадзіўся пачаць перамовы з уладамі без вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў. Ірына Вештард, абраная кіраўніком большасцю членаў партыі, паведаміла, што Ляўковіч не абмяркоўваў сваю заяву ў партыіИрина Вештард: члены БСДП (Грамада) не обсуждали заявление о переговорах с властями.
18 сакавіка 2012 года прайшоў паўторны з’езд партыі, паколькі папярэдні з’езд не быў прызнаны Міністэрствам юстыцыі, і ў партыі афіцыйна не было ні старшыні, ні кіруючага органа, ні Цэнтральнага Камітэта партыі, ні Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі.
Назва Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (2 сакавіка 1991 года — 29 чэрвеня 1996 года) Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) (29 чэрвеня 1996 года — 24 чэрвеня 2005 года) Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (з 24 чэрвеня 2005 года)
БСДП і «Народная Грамада» БСДП мае неперарыўную гісторыю з моманту аднаўлення сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1991 г. У выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы ў 2003 г. з БСДП быў выключаны яе старшыня Мікола Статкевіч. 26 лютага 2005 года Мікола Статкевіч разам з групай сацыял-дэмакратаў правёў з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), які не быў прызнаны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З гэта часу група сацыял-дэмакратаў, якая засталася верная Міколе Статкевіча называецца «група Статкевіча», аргкамітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), а з 2023 г. — «Народная Грамада».
Партыйная ідэалогія Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) з’яўлялася класічнай сацыял-дэмакратычнай партыяй левага цэнтра. Уваходзіць у міжнароднае аб’яднанне сацыял-дэмакратычных партый Прагрэсіўны АльянсСпіс палітычных арганізацый, якія ўваходзяць у Прагрэсіўны Альянс.
Мэтамі БСДП з’яўляліся: сцвярджэнне правоў і свабод чалавека, абарона інтарэсаў і правоў людзей наёмнай працы; пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы — раўнапраўнага суб’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.
Выступае за незалежнасць Беларусі, парламенцкую рэспубліку, прававую дзяржаву, уступленне ў Еўрасаюз, шматукладную рыначную экалагічную эканоміку, ваенны нейтралітэт, абарону працоўных і сацыяльных правоў грамадзян, роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі, адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа і мовы, экалагічнае абнаўленне і ахову здароўя народа.
Прынцыпамі БСДП з’яўляліся свабода, справядлівасць (роўнасць), салідарнасць.
Сімволіка Партыйнай сімволікай з’яўляецца нацыянальны бел-чырвона-белы-сцяг з выявай на ім ружы. Ружа з’яўляецца міжнародным сімвалам сацыял-дэмакратыі і выкарыстоўваецца ў розных варыяцыях сацыял-дэмакратычнымі партыямі свету.
Аўтарам праекту бел-чырвона-белага сцяга па праву лічыцца сябра БСГ архітэктар Клаўдзій Дуж-Душэўскі. З 19 верасня 1991 па 14 мая 1995 года быў дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнічыя органы
Вышэйшым органам з’яўляўся З’езд, які ў адпаведнасці са Статутам партыі склікаецца не радзей чым раз у два гады. З’езд абіраў старшыню партыі, намеснікаў старшыні, сябраў Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай рэвізійнай камісіі. У перыяд паміж з’ездамі кіруючым органам партыі з’яўляўся Цэнтральны камітэт, які збіраецца не радзей за 4 разы ў год. Выканаўчым органам партыі з’яўляўся Прэзідыум, у які ўваходзяць старшыня партыі, генеральны сакратар, намеснікі старшыні, скарбнік, старшыні абласных арганізацый, а таксама адказныя за працу ў абласцях. Выканаўчы камітэт збіраецца не радзей чым 1 раз у месяц. Старшыня БСДП меў права абірацца на пасаду не больш за тры тэрміны, па два гады кожны.
Партыя мела афіцыйна зарэгістраваныя абласныя арганізацыі ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях, а таксама ў г. Мінску. Сябры БСДП пражывалі у 89 раёнах Беларусі.
У БСДП дзейнічала рабочая група «Жанчыны БСДП», Моладзь БСДП і аргкамітэт маладзёжнай арганізацыі «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада»«Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада» . Пры ЦК БСДП працуюць пастаянныя камісіі.
Кіраўніцтва партыі Старшыня партыі — Ігар Барысаў, магістр паліталогіі, рэдактар і журналіст. Генеральны сакратар — Мечыслаў Грыб, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, былы дэпутат XII i XIII скліканняў, старшыня Вярхоўнага Савета. Першы намеснік старшыні — Аляксей Сігаеў, інжынер-будаўнік. Намесніца старшыні — Ірына Вештард, настаўніца, інспектар школ, у 1992—2007 гадах была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў. Намеснік старшыні— Алег Волчак, юрыст, праваабронца. Намесніца старшыні — Ганна Канюс, доктар паліталогіі, настаўніца. Намеснік старшыні — Мікалай Мяцельскі, эканаміст, прадпрымальнік.
Старшыні БСДП № Выява Старшыня партыі Тэрмін1 Міхась Ткачоў 2 сакавіка 1991 года — 31 кастрычніка 1992 года2 Алег Трусаў 1992 год — 1995 год3 Мікалай Статкевіч 1995 год — 19 лютага 2005 года4 Анатоль Ляўковіч 19 лютага 2005 года — 25 чэрвеня 2006 года5 Аляксандр Казулін 25 чэрвеня 2006 года — 3 жніўня 2008 года6 Анатоль Ляўковіч 3 жніўня 2008 года — 10 кастрычніка 2010 года7 Анатоль Сідарэвіч 10 кастрычніка 2010 — 5 чэрвеня 20118 Ірына Вештард 5 чэрвеня 2011 года — 11 сакавіка 2018 года9 Ігар Барысаў з 11 сакавіка 2018 года
Дзейнасць
БСДП з’яўляецца актыўнай удзельніцай палітычных кампаній па выбарах у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, Палаты прадстаўнікоў і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. БСДП разам з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі актыўна ўдзельнічае ў кампаніі назірання за выбарамі «Права выбару».
У пачатку 2016 года актывісты Грамады сабралі 10 000 подпісаў за адмену Дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», якія перадалі ў адміністрацыю прэзідэнта. Вясной 2017 года актывісты БСДП прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мітынгаў пратэстаў недармаедаў з мэтай адмены прэзідэнцкага Дэкрэта № 3. За ўзел і арганізацыю мітынгаў было затрымана, пакарана штрафамі і асуджана на суткі адміністрацыйнага арышту каля 20 рэгіянальных лідараў і актывістаў партыі.
Партыя з рэгулярнай перыядычнасцю выступае з палітычнымі заявамі, якія датычацца беларускамоўнага школьніцтва, дзяржаўнага фінансавання палітычных партый, дэмаркацыі беларуска-расійскай мяжы, выніках выбараў Хартия-97 Заява БСДП (Грамада): «Улада завысіла агульны працэнт яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі» https://charter97.org/be/news/2008/10/2/10800/, увядзенні падатку на беспрацоўных, вяртанні працоўнага стажу за службу ў войску, знаходжанні ў адпачынку па догляду за дзіцяці ва ўзросце да трох год, догляду за інвалідамі і г.д.
Летам 2015 года кіраўніцтва партыі па просьбе партнёрскай арганізацыі звярнулася з лістом у МЗС з просьбай прызнаць незалежнасць Заходняй Сахары.
Пасля зваротаў сябраў БСДП у Магілёўскі гарвыканкам у абласным цэнтры з’явіліся вуліцы ў гонар Цішкі Гартнага (Зміцера Жылуновіча), Аркадзя Смоліча і братоў Гарэцкіх, а ў Мінску — вуліца Аркадзя Смоліча. У канцы 2016 года тапанімічная камісія пры Магілёўскім гарвыканкаме дала дазвол на ўсталяванне помніка Цішку Гартнаму.
У Брэсце актывісты з рэгулярнай перыядычнасцю праводзяць лакальныя інфармацыйныя кампаніі накіраваныя на вырашэнне мясцовых праблем. Найбольш прыкметныя з іх былі «Вернем Мухавец народу!», «Вернем возера Спораў народу» і «За даступнасць адукацыі па месцы жыхарства». У 2013 годзе Брэсцкі гарвыканкам дазволіў мітынг і шэсце на 1 мая, арганізатарам якога выступілі мясцовыя сацыял-дэмакраты. У 2018 годзе стартавала інфармацыйная кампанія «За здароўе!»
БСДП надае вялікую ўвагу адукацыі сябраў партыі. З гэтай мэтай у 2016 годзе была створана Сацыял-дэмакратычная акадэмія і Школа лідарства БСДП. З рэгулярнасцю ў сталіцы і рэгіёнах праходзяць разнастайныя семінары, круглыя сталы, гурткі, сустрэчы і летнікі. Штогод актывісты БСДП прымаюць удзел у адукацыйных візітах у Швецыі.
З 2011 года выходзіць часопіс рабочай групы «Жанчыны БСДП» «Адлюстраванне».
У 2017 годзе ЦК БСДП прыняў новую «Праграму дзеянняў БСДП», якая складаецца са 120 пунктаў.
З 2018 года выходзіць аналітычны часопіс БСДП «Пазіцыя».
У 2018 і 2019 гадах стартавала акцыя БСДП «Пагоня поштай», у якой прыняла ўдзел каля 1000 чалавек. Заяўнікі атрымалі ад БСДП бясплатна налепку з гістарычным гербам «Пагоня».