Урба́нава (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска, пазней засценак у складзе гміны Друя Дзісенскага павета (з 1926 года Браслаўскага павета) Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 5.

У 1940—1959 гадах цэнтр Урбанаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., да 18 сакавіка 1963 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Друйскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..

Насельніцтва 1921 год — 64 жыхары, 17 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 44.. 1931 год — 84 жыхары, 15 двароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Павяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна