Прэ́ны, таксама Прыенай () — горад у Літве, на рацэ Нёман. Цэнтр Прэнскага раёна Ковенскага павета.
Гісторыя Прэны ўпершыню згадваюцца ў 1502 годзе як дзяржаўны маёнтак (двор), у 1579 — мястэчка. У 1644 годзе вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза падараваў паселішча Мікалаю Глінскаму. У 1609 годзе горад. У 1580 і 1785 атрымалі прывілеі на правядзенне кірмашоў. У 1609 годзе Каспер Горват заснаваў касцёл. У пачатку XVII дзейнічала прыходская школа.
У 1773 годзе Прэны перайшлі ва ўласнасць Сапегаў, якія валодалі імі да 1857 года, калі перайшлі ў дзяржаўную ўласнасць. Былі цэнтрам староства, з 1791 — Прэнскага павета. 9 лістапада 1791 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Святога Георгія на кані, які забівае кап’ём цмока.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Прусіі. З з 1807 да 1815 года ў складзе Герцагства Варшаўскага, потым у Царстве Польскім.
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Блюма Вульфаўна Зейгарнік (1901—1988) — псіхолаг.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі