По́лава (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы, пазней у складзе гміны Варапаева Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Полаўскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна. Да 28 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Жукоўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984)., да 18 снежня 2009 года — у склад Белькаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 202 Об упразднении Бельковского сельсовета и изменении границ Воропаевского поссовета и Куропольского сельсовета Поставского района .
Геаграфія
Знаходзіцца за 37 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Паставы, за 250 км ад Віцебска, каля правага берага ракі Дзісна.
Насельніцтва 2000 год — 210 жыхароў, 82 двары. 1931 год — 169 жыхароў, 24 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43. 1921 год — 108 жыхароў, 4 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 35..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Варапаеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна