Аляксандр Леанідавіч Уліцёнак, (нар. , в. Ракузаўка, ) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, рэдактар, заснавальнік і выдавец газеты «Свободные новости плюс» (раней — «Свободные новости»).

Біяграфія

У 1980 г. скончыў журфак БДУ. Ад 1980 г. карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Звязда». У 1986—1993 гг. — уласны карэспандэнт газеты «Правда» па БССР.

У 1993 г. разам з адзінадумцамі з газеты «Звязда» заснаваў газету «Свободные новости». У 1993—1997 гг. — галоўны рэдактар газеты «Свободные новости».

У 1997—2002 гадах — прэзідэнт ЗАТ «СНА», ад 2002 па цяперашні час — дырэктар, намеснік дырэктара ТАА «СНплюс».

У 2005—2010 гадах — рэдактар ранішняга эфіру «Радыё Свабода».

Сябра БАЖ.

Узнагароды Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола імя Веры Харужай. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 1992 год у галіне журналістыкі за кнігу публіцыстыкі «Іншадумцы».

Спасылкі Аляксандр Уліцёнак на Беларускай паліцы

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі