Багдзю́ны (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Камайскага сельсавета.

Да 20 чэрвеня 1988 года вёска ўваходзіла ў склад Мулярскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Ранейшы моўна-этнічны склад Паводле даваеннага даследчыка моўнага стану на беларуска-літоўскім памежжы (ад Браслава да Горадні) Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 1-10 %. Хамінскі пазначае, што ў ранейшага (1890) даследчыка Плятэра гэта была суцэльна літоўская вёска.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 254.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Камайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна