Му́ляры (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Камайскага сельсавета.
У 1981—1988 гадах цэнтр Мулярскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..
Вядомыя асобы Ванда Марцінш душ Рэйш (нар. 1959) ― беларуская і літоўская паэтэса, перакладніца, публіцыстка, грамадская дзяячка.
Ранейшы моўна-этнічны склад Паводле даваеннага даследчыка моўнага стану на беларуска-літоўскім памежжы (ад Браслава да Горадні) Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 1-10 % (па-літоўску размаўлялі толькі ў дзвюх сем'ях).Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 209.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Камайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна