Андро́ны (, ) — аграгарадок у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курапольскага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1940—1959 гадах цэнтр Андронскага сельсавета. Да 24 жніўня 1992 года Андроны ўваходзілі ў склад Курапольскага сельсавета, да 26 верасня 2002 года — у склад Юнькаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 26 сентября 2002 г. № 161 Об изменении границ Куропольского и Юньковского сельсоветов Поставского района Витебской области.

Насельніцтва 1921 год — 112 жыхароў, 20 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 34.. 1931 год — 112 жыхароў, 24 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Курапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна