Гаўры́лавічы (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Геаграфія За 500 м у напрамку на поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Бабіна.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Лучай Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Дунілавіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., да 27 снежня 1985 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Варапаеўскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846)., да 27 верасня 1991 года ўваходзіла ў склад Юнкаўскага сельсавета.
Насельніцтва 1921 год — 185 жыхароў, 39 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 25.. 1931 год — 195 жыхароў, 37 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 41.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пастаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна