Каралі́ (, ) — былая вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Дунілавіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., да 27 снежня 1985 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Варапаеўскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846)., да 27 верасня 1991 года ўваходзіла ў склад Юнкаўскага сельсавета.

Ліквідавана 20 чэрвеня 2008 годаРешение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района .

Крыніцы

Спасылкі