Ру́сіны (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавета.
Назва Назвы тыпу Русіны, Русінавічы В. Жучкевічвыводзіў ад этнонімаў «рускі, русін»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 329—330.. Так жа сама тлумачыў прозвішчы тыпу Русін, Русіновіч і антрапаніміст М. БірылаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 355..
З іншага боку, як імя Русін засведчанае ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод слонімскага баярства: «Русинъ Чариновичъ»Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 99. (слонімскае прозвішча Русіновіч датрывала да ХІХ ст.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-L9ZL-H?i=982&cat=2356543). Было старое літоўскае занёманскае (Лейпалінгіс) прозвішча Чарынасhttps://www.szukajwarchiwach.gov.pl/jednostka/-/jednostka/14207366. Ёсць літоўскае прозвішча Rùsinashttps://pavardes.lki.lt/?pv=dfcdf4c9c1f4fc0653ca3a02b207c984, заходнелітоўскі тапонім Rusinai, было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Rù-sinas (з асновай Sin- як у літоўскім прозвішчы Sintauta)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 133.https://pavardes.lki.lt/?pv=e2d53816fb40fa3c8aed2c7e2130ad95. Як і ў літоўскім «Рýсінас», націск на першы склад таксама ў тапонімах Рýсінавічы, Рýсінаўцы.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Груздава, з 1927 года ў складзе гміны Паставы Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
Да 17 мая 1985 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823)..
Насельніцтва 1921 год — 256 жыхароў, 48 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 27.. 1931 год — 255 жыхароў, 50 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 39.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Юнькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна