Ку́рты (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курапольскага сельсавета.

Геаграфія Размешчана ў паўночна-заходняй частцы Пастаўскага раёна за 5 км ад Паставаў і за 3 км ад Хацілаў. Знаходзіцца на рацэ Альшанцы, якая пачынаецца з возера Волься і ўпадае ў Мядзелку.

Транспартная сувязь з раённым цэнтрам ажыццяўляецца аўтобусным маршрутам «Паставы — Казьяны».

Гісторыя У 1649 годзе вёска ў складзе маёнтка Задзеўе, 9 гаспадарак агулам трымалі 4 валокі зямлі.

У 1873 годзе вёска ў Ясеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора з 1921 года ў складзе Польшчы, у Віленскім ваяводстве.

Пасля пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года далучана да БССР. З 1940 года вёска ў Свілельскім сельсавеце Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Створаны калгас «Светлы шлях».

У 1954 годзе створаны калгас імя Мічурына. У 1963 годзе ў вёсцы дзейнічаў магазін, пачатковая школа. З 20 кастрычніка 1970 года — у Ярэўскім сельсавеце.

У 2001 годзе ў вёсцы дзейнічае ферма калгаса імя Мічурына. У сярэдзіне 2000-х гадоў калгас рэарганізаваны ў ААТ «Хацілы-Агра».

Станам на 2021 год у вёсцы размешчана 3 фермы ААТ «Хацілы-Агра».

Да 21 чэрвеня 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Ярэўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 21 июня 2023 г. № 402 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Поставского района Витебской области.

Насельніцтва 1649 год — 9 гаспадарак, трымалі 4 валокі зямлі 1873 год — 55 чалавек 1905 год — 246 чалавек 1954 год — 54 гаспадаркі 1963 год — 189 чалавек, 62 двары 2001 год — 84 чалавекі, 39 двароў 2009 год — 55 чалавек 2021 год — 30 чалавек

Вядомыя жыхары Валерый Валяр’янавіч Курто — аператар фермы калгаса імя Мічурына. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнай Славы II ступені і III ступені (1985). Франц Іосіфавіч Курто — трактарыст калгаса імя Мічурына. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнай Славы II ступені (1986) і III ступені (1975).

Крыніцы

Літаратура  — С. 665.

Спасылкі

Катэгорыя:Курапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна