Гюльдэнштубэ (фон Гільдэнштуббэ; ) — нямецкі прыбалтыйскі род, які паходзіць з вострава Эзэль (цяпер Сааремаа). Варыяцыі ў кірылічным напісанні прозвішча звязаны з тым, што ў прыбалтыйскіх дыялектах нямецкай мовы літара ü чыталася як [i].
Заснавальнік роду Пэер Антон Кнутсен (, 1671—1757 г.) атрымаў у 1708 г. ад шведскага караля Карла ХІІ дваранскую годнасць, герб і новае прозвішча — фон Гюльдэнштубэ; быў абраны эзэльскім ландратам.
Сярод яго нашчадкаў быў генерал ад інфантэрыі Магнус Александр Людвіг фон Гюлдэнштубэ (; 1800—1884), вядомы ў Расіі як , паэт Райнгольд Карл Максіміліан фон Гюльдэнштубэ (; 1850—1931), аўтар кнігі вершаў «Барацьба за шчасце» (), юрыст, прафесар Тартускага ўніверсітэта Тэадор Вілібальд фон Гюльдэнштубэ (; 1850—1930), аўтар трох манаграфій па юрыспрудэнцыі (адна з іх на эстонскай мове) і філасофскага трактата «Што ёсць ісціна?» (). Сын Тэадора Вілібальда, Артур Людвіг Роберт фон Гюльдэнштубэ () узяў шлюб з украінкай Сінклітыкіяй Іванаўнай Зенчанка (меркавана, з украінскай казацкай шляхты) і пераехаў жыць у Сібір, дзе працаваў выкладчыкам нямецкай мовы, быў дырэктарам Благавешчанскага музея, старшынёй навукова-эканамічнага таварыства. Яго нашчадкі і зараз жывуць у Сібіры. Прадстаўнікі іншых адгалінаванняў роду эмігравалі ў Германію ў 1-й палове ХХ ст.
Літаратура
Катэгорыя:Шведская арыстакратыя Катэгорыя:Расійская арыстакратыя Катэгорыя:Остзейскае дваранства