Дво́рышча (, ) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Альбрэхтаўскага сельсавета. Да 2004 года з’яўляўся цэнтрам Дварышчанскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2004 — 2005 гадах у складзе Краснапольскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов .

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 24 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 170 км ад Віцебска, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Дрэтунь. На поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Паланец, прыкладна за 0,7 км на захад — возера Заслісцінак.

Гісторыя Паводле агульнадзяржаўнай рэвізіі 1738 г. Дворышча ўяўляла сабой сукупнасць дзяржаўных вёсак, аб'яднаных у дзяржаву "Дворышча, Ясеновічы, Млынок". Трымальнікам дзяржавы на той час з'яўляўся Ян Заламаеўскі. Згодна з апісаннем да староства ў гэты год адносіліся вёскі Булаўкі (Булаўка), Дамашкова, Дворная, Межна, Мілёнкі, Навіны, Пакаена, Пушча, Рудраўцава, Рум, Ясеновічы. У маёнтку было 10,5 службаў, сяляне якіх плацілі чынш у памеры 24 злотых, з адной службы адбывалі 8 дзён паншчыны ў тыдзень, давалі адзін лубок мёду і чатыры курыцы, нарыхтоўвалі 5 вазоў сена на панскіх сенажацях, мелі права "лавіць рыбу на сваю патрэбу" ў пяці азёрах уладання. У дзяржаве Дворышча мелася карчма з рудняй, якія прыносілі даход у 300 злотых. У фальварках дзяржавы высяваліся жыта, ячмень, авёс, пшаніца, грэчка, гарох. Доўнар А. Дзяржаўныя ўладанні Полацкага ваяводства па рэвізіі 1738 г. (на тэрыторыі сучаснага Расонскага раёна). Расонскі край : гісторыя, культура, людзі : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. М. В. Клімаў; рэдкал. : В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2026. — С.71-82.

Насельніцтва 1997 год — 268 жыхароў, 113 двароў.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Альбрэхтаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна