Шні́таўка (, ) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбачэўскага сельсавета.
Гісторыя Паводле агульнадзяржаўнай рэвізіі 1738 г. назву Шнітаўка меў дзяржаўны маёнтак, у склад якога ўваходзіў шэраг вёсак: Галубова, Горава, Дудчына, Крыжы, Кукшына, Латышы, Пляханы, Стайкі, Старына, Табунава, Шнітаўка, Юдзіна. Трымальнікам маёнтка на той час з'яўляўся Францішак Дэспат-Зяновіч, падкаморыц Полацкага ваяводства. Адміністратарам служыў Юзаф Івіцкі. Згадана 45 гаспадарак маёнтка, з іх дзевяць размяшчалася ў вёсцы Шнітаўка. Сяляне вёскі выконвалі грашовую павінасць у памеры 3 талераў, 3 злотых, 5 грошай у год. Сувязь з панскай адміністрацыяй ажыццяўляў у маёнтку войт Сімка Дарчынскі з вёскі Стайкі Доўнар А. Дзяржаўныя ўладанні Полацкага ваяводства па рэвізіі 1738 г. (на тэрыторыі сучаснага Расонскага раёна). Расонскі край : гісторыя, культура, людзі : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. М. В. Клімаў; рэдкал. : В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2026. — С.71-82.
У 1924—1954 гадах цэнтр Шнітаўскага сельсавета. У 1954—1964 гадах вёска ўваходзіла ў склад Дудчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)., у 1964—2004 гадах — у склад Заборскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарбачэўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна