Чабаркуль () — горад (з 1951) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чабаркульскага раёна Чалябінскай вобласці. Заснаваны ў 1736 годзе.
Горад размешчаны на Паўднёвым Урале, на ўсходнім схіле Ільменскага хрыбта, на беразе возера Чабаркуль, чыгуначная станцыя за 78 км на паўднёвы захад ад Чалябінска. Заснаваны ў 1736 годзе як ваеннае паселішча-крэпасць на мяжы рускіх і башкірскіх земляў. Чабаркульская крэпасць абараняла паўднёва-ўсходнія межы Расіі і была транзітным пунктам пры дастаўцы харчавання казачым войскам Паўднёвага Урала; пазней стала буйнай казачай станіцай. Насельніцтва
Эканоміка АТ «Уральская кузня» (былы ліцейна-механічны завод: вытворчасць ліцця, паковак, зварачных канструкцый для машынабудавання і авіяцыі); кранавы завод, завод пячных канструкцый, шлакаблочны завод і інш.
Вядомыя асобы Валерый Іванавіч Карэтнікаў (нар. 1940) — беларускі кампазітар.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Чалябінскай вобласці