Нярэ́йша (, ) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Какоўчынскага сельсавета.
Паселішча вядома з XVII стагоддзя. Згадваецца ў 1658 г. у сувязі з падзеямі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. На пачатку XVIII стагоддзя была Пакроўская праваслаўная царква. У 1939 годзе ў вёску сселены жыхары населеных пунктаў Гаручкі, Заазер'е. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны быў 41 двор, 218 жыхароў. Падчас вайны знішчаны 38 двароў, 4 жыхары. Пасля вайны адбудаваная.
Да 21 жніўня 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)..
Побач з вёскай знаходзяцца азёры Ляшчова, Карасёва і Кеўлена.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Какоўчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна