Пусты́нкі (, ) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Студзёнкаўскага сельсавета.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў інвентары 1665 г. як мястэчка ў складзе маёнтка Нямойта Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага, 62 дымы. У 1673 г. упамінаецца царква св. Параскевы. 3 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. У 1780 г. уладальнік маёнтка князь Сангушха пабудаваў тут Крыжаўзвіжанскую царкву. У 1880-я г. сяло, цэнтр воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 20 двароў, валасное праўленне, царква, школа, крама; штогод праводзіліся кірмашы.

3 20 жніўня 1924 г. да 6 верасня 1963 г.Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034). цэнтр Пустынкаўскага сельсавета Сенненскага раёна, з 2 жніўня 1966 г. у Студзенкаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).. У 1926 г. — 60 двароў, кавальская, ганчарная, шавецхая, сталярная майстэрні, школа 1-й ступені. У 1967 г. — 75 двароў. У складзе калгаса «Бярозкі».

Насельніцтва

Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Крыніцы

Літаратура Удальцоў, В. / Васіль Удальцоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 7. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі

Катэгорыя:Студзёнкаўскі сельсавет (Сенненскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна