Hyundai Motor Company (Хёндэ; , , ) — найбуйнейшы аўтавытворца ў Паўднёвай Карэі і сёмы ў свеце.
Кампанія ўваходзіць у Hyundai Kia Automotive Group.
Назва Hyundai () азначае «сучаснасць». Правільная транскрыпцыя — Хёндэ. Часта сустракаюцца таксама хібныя напісанні «Хюндай», «Хендай», «Хундай».
Гісторыя Заснаваная ў 1967 годзе, уваходзіла ў склад (чэболь) Hyundai, з якога была вылучаная ў 2003 годзе. У 1998 годзе Hyundai паглынула карэйскую аўтамабілебудаўнічую кампанію Kia Motors. У 2000 годзе кампанія склала стратэгічны альянс з DaimlerChrysler.
Вытворчыя пляцоўкі У Паўднёвай Карэі Ва Ульсане — найбуйнейшы вытворчы комплекс у Паўднёвай Карэі і трэці па велічыні ў свеце.
Комплекс складаецца з 5 заводаў, здольных вырабляць большасць кампанентаў (ад ліцейнага да завода па вытворчасці рухавікоў), і займае плошчу звыш 5 мільёнаў квадратных метраў. Таксама ўключае выпрабавальны палігон. Для лагістыкі мае ўласны прычал, адкуль аўтамабілі адпраўляюцца на рынкі па ўсім свеце. Усяго ва Ульсане можа выпускацца каля 1,53 мільёна аўтамабіляў у год.
Завод працуе з 1968 года, калі пачалася вытворчасць аўтамабіляў Ford па ліцэнзіі. У 1975 годзе з канвеера сышоў першы самастойны аўтамабіль маркі — Hyundai Pony.
Дата пабудовы 1968 Лакацыя Ульсан, Паўднёвая Карэя Агульная плошча 5 050 000 кв. м. Колькасць супрацоўнікаў 34 000 Вытворчая магутнасць 1 530 000 машын у год Прадукцыя Genesis, Ioniq
У ЗША Завод Hyundai Motor Manufacturing Alabama размешчаны недалёка ад горада Мантгомеры (штат Алабама, ЗША). Вытворчасць пачалася ў маі 2005 года з выпуску седанаў Sonata. У далейшым у вытворчую праграму дадаліся пазадарожнік Santa Fe і кампактная Elantra, а з лета 2021 года — Tucson і пікап Santa Cruz.
27 ліпеня 2021 года на заводзе быў выраблены 5-мільённы аўтамабіль, юбілейным стаў Hyundai Santa Cruz.
Пачатак дзейнасці 2005 Лакацыя Мантгомеры, Алабама, ЗША Агульная плошча 7 мільёнаў кв. м., з якіх забудова 316 000 кв. м. Колькасць супрацоўнікаў >3000 Вытворчая магутнасць 400 000 машын і 700 000 рухавікоў у год Прадукцыя Hyundai Elantra, Santa Fe, Tucson, Santa Cruz
У Чэхіі thumb|Hyundai Motor Manufacturing Czech Hyundai Motor Manufacturing Czech — адзіны завод маркі ў Еўрапейскім Саюзе. Размешчаны ў Нашовіцах (Чэхія). Пабудова пачалася ў 2007 годзе. Вытворчасць пачалася ў лістападзе 2008 года. На заводзе працуе больш за 3100 супрацоўнікаў, выпускаецца да 1400 аўтамабіляў штодзень.
У 2013 годзе з канвеера сышоў мільённы аўтамабіль выраблены на заводзе HMMC, двухмільённы — у 2016, трохмільённы — у 2019 годзе.
У 2021 годзе выраблена 275 тысяч аўтамабіляў. 70% вытворчасці склала мадэль Tucson, 20% — i30, 2% — i30N і 8% прыпала на электрамабіль Kona Electric.
14 лістапада 2022 года выпусцілі чатырохмільённы аўтамабіль. Юбілейным стаў красовер Hyundai Tucson N Line.
У Бразіліі У верасні 2012 года пачаў дзейнасць завод Hyundai Motor Brasil у Пірасікабе (штат Сан-Паўлу). Таксама тут размешчаны цэнтр распрацоўкі (з 2015 года) і завод вытворчасці рухавікоў (з 2022 года). Прадпрыемства працуе ў тры змены. Выпускае 42 аўтамабілі ў гадзіну. Вытворчая магутнасць — 210 тысяч машын у год.
У 2018 годзе фабрыка выпусціла мільённы аўтамабіль.
У кастрычніку 2023 года выраблены 2-мільённы аўтамабіль. З гэтага ліку, машыны сямейства HB20 складаюць 1 млн. 600 тыс. адзінак, яшчэ 400 тыс. — красоверы Creta. 1 млн 940 тыс. штук прададзены ў Бразіліі, 60 тыс. машын пастаўленыя на экспарт у суседнія краіны (Аргенціна, Калумбія, Мексіка, Парагвай і Уругвай).
У Інданезіі 16 сакавіка 2022 года быў адкрыты Hyundai Motor Manufacturing Indonesia (Цыкаранг, правінцыя Заходняя Ява), які стаў першым заводам маркі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Размешчаны ў прамысловым комплексе Дэльтамас, прыкладна за 40 км на ўсход ад Джакарты. Мае вытворчую магутнасць 150 тысяч аўтамабіляў у год. Выпускае электрамабілі Hyundai Ioniq 5 і красоверы Santa Fe.
Genesis У канцы 2015 года была ўтворана даччыная марка люксавых аўтамабіляў Genesis. Першай мадэллю брэнда стаў седан Genesis G90, затым дадаліся седаны G80 (у 2016 годзе) і G70 (2017). З 2020 года ў мадэльны шэраг сталі дадавацца красоверы: Genesis GV80, Genesis GV70 і Genesis GV60. У жніўні 2023 года Genesis вырабіла свой мільённы аўтамабіль. З гэтага ліку 690 тысяч былі рэалізаваныя на рынку Паўднёвай Карэі, на экспарт паставілі 318 тысяч, з каторых звыш 225 тысяч прададзены ў ЗША.
Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі Hyundai ў Беларусі