Гіры́мшчына (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.

Да сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Азярэцкага сельсаветаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Назва Назва Гірымшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Gi-rim’as.

Гэтае імя складаецца з дзвюх асноў: Gi- і Rim- (другая аснова ад rimti «спакайнець; цярпець»)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 92, 129—130..

Побач з Гірымшчынай — Табараўшчына, ад двухасноўнага імя Ta-bar’as. Далей — Варгуццева (ад аднаасноўнага імя Vargutis).

Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што паўз Талачын ідзе на Бялынічы ад Сянна і Бешанковічаў: Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Супшынка, Карбатоўка, Рамшына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Supšys, Kar-but’as, Ramšys).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскі Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжыАдкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50―53..

Вядомыя асобы Сцяпан Барысавіч Макарэвіч (1908—1938) — беларускі журналіст, рэдактар.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Талачынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна