«Беларускі работнік» — штотыднёвая газета для беларусаў, якія добраахвотна выехалі або прымусова былі вывезены як рабочая сіла ў Германію ў перыяд акупацыі. Выдавалася на беларускай мове ў Берліне (пач. 1943 — сяр. 1944), газету курыравала Беларускае прадстаўніцтва пры Міністэрстве ўнураных спраў Германіі. Выйшла не менш за 41 нумар.
Друкавала агляды міжнароднага жыцця, навукова-папулярныя і пазнавальныя матэрыялы (рубрыка «З усяго свету»), свецкую хроніку. У рубрыцы «Весткі з Беларусі» інфармавала пра дзейнасць нацыяналістычных калабарацыянісцкіх арганізацый, публікавала артыкулы і нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, вершаваныя і празаічныя творы асобных беларускіх аўтараў. Частка матэрыялаў з’яўлялася перадрукам з беларускіх акупацыйных газет. Для публікацый «Беларускага работніка» былі характэрныя спрошчанасць і пранацысцкая тэндэнцыйнасць у асвятленні падзей.
Рэдактары В. Тумаш, С. Грынкевіч.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Германіі на беларускай мове Катэгорыя:Остарбайтары Катэгорыя:Акупацыйны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну