Fiat S.p.A. (, літ. Італьянская аўтамабільная фабрыка ў Турыне) — італьянскі аўтамабільны канцэрн. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне (Паўночная Італія). Заснаваны ў 1899 годзе. З 2021 года ўваходзіць у карпарацыю Stellantis.

Гісторыя

Пад назвай «Società Anonima Fabbrica Italiana di Automobili — Torino» заснавана 11 ліпеня 1899 года ў Турыне групай інвестараў. Дзевяць партнёраў унеслі статутны капітал у памеры 800 000 лір, падзелены на 4 000 акцый. Прэзідэнтам быў абраны Лудовіка Скарфіёці, генеральным дырэктарам стаў Джавані Аньелі, тэхнічнае кіраўніцтва ажыццяўляў Арыстыд Фачолі. Менавіта Фачолі спраектаваў першую мадэль маркі — Fiat 3½ HP. З 1906 года Аньелі становіцца асноўным акцыянерам.

Дзейнасць Кампанія вырабляе легкавыя аўтамабілі пад маркамі «Фіат», «Альфа Рамэа», «Лянча», «Ферары», «Мазераці» і грузавыя пад маркай «Івека». Таксама Fiat — адзін з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі ў свеце. Шматгадовы крызіс вымусіў кампанію прадаць авіябудаўнічае, выдавецкае і шэраг іншых падраздзяленняў.

У асноўным, дзейнасць маркі сканцэнтравана на рынках Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. У 2021 годзе на гэтыя два рэгіёны прыпадала 97 % сусветных продажаў брэнда. На Паўднёвую Амерыку прыйшлося 40 % ад агульнай колькасці, на Еўропу — 57 %. 21 % ад усіх аўтамабіляў было прададзена ў Італіі. Кампанія спрабавала пашырыць сваю прысутнасць на іншых рынках, такіх як ЗША, Індыя, Расія і Кітай, у некаторых выпадках беспаспяхова. У Кітаі і Індыі на дадзены момант Fiat не прадстаўлены, у астатнім свеце прадаў усяго каля 36 000 адзінак.

У 2022 годзе Fiat прадаў 1,17 мільёна адзінак. З’яўляецца 18-ай сярод самых прадаваных марак у свеце, і самай прадаванай у складзе Stellantis (доля Фіата ў продажах Stellantis — 20 %).

Актуальны мадэльны шэраг

Легкавыя аўтамабілі Мадэлі для еўрапейскага рынка

Мадэлі для паўднёваамерыканскага рынка

Гістарычныя мадэлі Fiat 3,5 HP Fiat 124 Fiat Coupé Fiat Palio Fiat Stilo

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт