Зо́рка (, ) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Германавіцкага сельсавета.
Гісторыя Да 3 кастрычніка 1959 года вёскі Астабожа, Рэдзькі і Сініцы ўваходзілі ў склад Сцефанполлеўскага сельсавета Дзісенскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13., да 21 кастрычніка 1959 года знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Шаркаўшчынскага раёна, з 21 кастрычніка 1959 года ў складзе Германавіцкага сельсавета Шаркаўшчынскага раёнаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14..
У 1964 годзе годзе вёскі Астабожа, Рэдзікі і Сініцы былі аб’яднаны ў адну вёску ЗоркаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Насельніцтва 2003 год — 200 жыхароў, 71 двор.
Вядомыя асобы Аляксандр (Алесь) Эдмундавіч Адамковіч (нар. 1977) — беларускі журналіст, філолаг, краязнавец.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Германавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна