Шку́нцікі (, ) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Радзюкоўскага сельсавета.
Гісторыя Мясцовасць была нададзеная праваслаўнаму Васкрасенскаму манастыру на Верхнім замку ў Полацку. З прыналежнасцю да манастыра звязаная першапачатковая назва паселішча - Ігуменава.
Праўдападобна, паселішча можна атаясаміць з сялом На Дзісне, якое належала згаданаму манастыру ў 1552 годзе. У сяле было дваццаць гаспадароў, якія аддавалі манастыру чацвёртую частку збожжа.
Стэфан Баторый пасля вызвалення Полацка ў 1579 годзе ў ходзе Лівонскай вайны адабраў маёнткі праваслаўных манастыроў, у тым ліку Ігуменава і аддаў іх полацкім езуітам.
У 1749 годзе збудаваная драўляная грэка-каталіцкая царква.
Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 годзе маёнтак быў уласнасцю падскарбія вялікага літоўскага Антонія Тызенгаўза.
У пачатку ХІХ стагоддзя Ігуменава належала Аляксандры з Тызенгаўзаў, жонцы дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера і мецэната Адама Гюнтэра. У 1825 годзе Адам Гюнтэр збудаваў у вёсцы Шкунцікі мураваную грэка-каталіцкую царкву Святога Іллі ў стылі класіцызму. У 1831 годзе ў Ігуменаве хавалася Карнэлія з Гурскіх Пшаздзецкая, жонка ўдзельніка паўстання 1830-31 гадоў, палкоўніка Караля Пшаздзецкага.
Пасля смерці Адама Гюнтэра маёнтак быў уласнасцю паэткі Габрыэлі Пузыні, потым - Райнольда Тызенгаўза, Марыі Пшаздзецкай.
Пасля Полацкага сабора ў 1839 годзе царква стала праваслаўнай.
У 1860-я гады вёска стала цэнтрам Ігуменаўскай воласці. У пачатку ХХ ст. царква перабудаваная з элементамі псеўдарускага стылю.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Германавічы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 17.
У 1930-я гады ў вёсцы дзейнічаў гурток польскага Саюза вясковай моладзі, старшынёй якога быў Альберт Янцэвіч з фальварка Наваполле. Гурток арганізоўваў самадзейныя тэатральныя пастаноўкі на беларускай мове - напрыклад, у маі 1934 годзе адыгралі камедыю Леапольда Родзевіча "Збянтэжаны Саўка". У вёсцы неаднаразова бываў беларускі мастак Язэп Драздовіч, пра што ён згадвае ў сваіх дзённіках.
10 кастрычніка 1937 года ўрачыста адчынены новы будынак школы - адной са ста школ, збудаваных у 1936-37 гадах згодна з пастановай урада Польшчы аб будаўніцтве 100 школ імя Юзафа Пілсудскага ў Віленскім ваяводстве.
У 1940—1987 гадах цэнтр Шкунціцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..
Насельніцтва 1921 год — 187 жыхароў, 33 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 48.. 1931 год — 186 жыхароў, 35 двароў. 2003 год — 71 жыхар, 30 двароў.
Славутасці Свята-Ільінская царква
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радзюкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна