Рагатын () — горад ва Украіне ў гісторыка-этнаграфічнай вобласці Аполле (уласна Рагатынскім Аполлі), над ракой Гнілы Ліпай, цэнтр Рагатынскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Рагатынскага раёна. Размешчаны за 61 км ад Івана-Франкоўска, за 69 км ад Львова (аўтадарога Н09), за 30 км ад Беражанаў (аўтадарога М12, E50).

Назва Паходжанне назвы горада невядома. Паводле падання, князь Яраслаў Осмамысл узяў з сабой на паляванне жонку, яна заблукала і сутрэла вялікага аленя вогненнай масці, пабегла за ім, алень знік, але яна выйшла да князя і дружыннікаў. На месцы, дзе жанчына сустрэла аленя, пабудавалі церам вакол якога і паўстаў горад. Яшчэ адно паданне пра княжыча Рога, які пабудаваў на гэтым месцы горад (паставіў тын), так быццам атрымалася — Рога-тын.

Насельніцтва 1765 год — 539 чал. 1857 год — 5101 чал. 1890 год — 5616 чал. 1910 год — 7664 чал. 1921 год — 5736 чал. 1990 год — 9300 чал.

Гісторыя 1184: першыя згадкі ў гістарычных крыніцах. 1415: магдэбурскае права. Паводле аднаго з паданняў, Раксалана, жонка султана Сулеймана І, вядома пад імем Хурам, дамаглася вялікага ўплыву на султана і такім чынам на палітыку Асманскай імперыі ў XVI ст., была захопленая татарамі ў 1520 годзе рагатынская дзяўчына Настасся (Аляксандра) Лісоўская. Пра гэта згадваў, у прыватнасці, Міхалон Літвін у «Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян».

З 1772 па 1918 у складзе каралеўства Галіцыі і Ладамерыі уваходзіў у Аўстра-Венгерскую імперыю.

У 1910, 12 кастрычніка, тут у яўрэйскай сям’і дробнага гандляра нарадзіўся Натан Гланцберг — французскі кампазітар, аўтар інструментальнай музыкі для кіно, вядомы як аўтар песень Эдзіт Піяф.

З 14 лістапада 1939 года ў складзе СССР. 2 ліпеня 1941 года ў горад увайшлі нямецкія войскі. Вызвалены 23 ліпеня 1944 года. З 24 жніўня 1991 года ў складзе незалежнай Украіны.

Славутасці Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы Царква Святога Духа; лічыцца, што тут служыў святаром Г. Лісоўскі, бацька Раксаланы. Касцёл святога Мікалая (1666)

Вядомыя людзі Іван Рагатынскі — муж князёўны Еўдакіі Андрэеўны, унучкі кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча. У 1431 годзе ўзначальваў абарону Алескага замка ад нападу князя Казіміра Мазавецкага Пётр Багдан Грахоўскі — памешчык горада, Алескі стараста Раксалана (Аляксандра Гаўрылаўна Лісоўская) — жонка султана Асманскай імперыі Сулеймана Пышнага, дачка святара з Рагатыну. У 1520 годзе палоненая падчас нападу на Рагацін крымскіх татар. Іван Рагатынец  — брат і паплечнік Юрыя Раганынца Юрый Рагатынец — заможны львоўскі мешчанін, важны дзеяч Львоўскага Успенскага брацтва, абаронец праваслаўя. Уладзімір Балясы  — украінскі мастак, графік, ілюстратар, скульптар. а. Іпаліт Дзяровіч  — настаяцель рагацінскі Сільвестр Ігнатавіч Ярычэўскі  — украінскі пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч. Іван Антонавіч Крушальніцкі — украінскі паэт, мастак, драматург, дэкаратар, мастацтвазнавец і літаратурны крытык

Галерэя

Катэгорыя:Гарады Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Рагатынскага раёна