Мікала́ева (, ) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 69 км ад Віцебска, каля ракі Заходняя Дзвіна.
Гісторыя Апоўдні 26 чэрвеня 1941 года паблізу Мікалаева супрацоўнікамі НКУС расстраляна да 2000 вязняў Беразвецкай турмы, пераважна гэта былі палітычныя зняволеныя і падследныя, яшчэ не асуджаныя асобы. Начальнік Беразавецкай турмы Прыёмышаў, які ўзначальваў канвой, адзначаў, што асабіста расстраляў каля 600 чалавек. Сакратар ЦК КП(б) Панцеляймон Панамарэнка, які вывучаў матэрыялы справы пра расстрэл беразвецкіх вязняў, прызнаў дзеянні начальніка канвоя слушныміУ Мікалаеве ўшанавалі памяць ахвяраў Беразвецкай трагедыі // Беларуская служба Радыё «Свабода»У Мікалаеве ўшанавалі памяць ахвяраў «Дарогі смерці» // Наша ніва.
Насельніцтва 1999 год — 569 жыхароў у 248 дварах.
Славутасці Свята-Пакроўская царква (2-я палова 19 ст.) Капліца Спаслання Святога Духа (канец 20 ст.) Касцёл, не захаваўся.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Шумілінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шумілінскага раёна