Грудзі́нава (, ) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Обальскага сельсавета.
Геаграфія Каля паўднёвай ускраіны вёскі знаходзіцца Грудзінаўскае радовішча глін. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны стужкавыя, з дробнымі вапняковымі сцяжэннямі, паміж ускрышай і глінай залягаюць пяскі, супескі, суглінкі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Обальскі сельсавет (Шумілінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шумілінскага раёна