Нідэрландская мова (таксама галандская або фламандская) — германская мова заходнегерманскай падгрупы.
Распаўсюджанне: Нідэрланды, Бельгія, Сурынам, некаторыя краіны Цэнтральнай Амерыкі. Колькасць носьбітаў у свеце 24 млн, Нідэрланды 16 млн.ч. (2003). Для 4 млн другая мова. 7 млн гаворыць на мове афрыкаанс (узнікла з галандской мовы).
Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Нідэрланды, Бельгія, Сурынам.
Гісторыя Нідэрландская або галандская мова паходзіць ад мовы берагавых франкаў і з’яўляецца нашчадкам протагерманскай мовы індаеўрапейскай моўнай групы. Найбліжэйшыя сваякі — старажытнаанглійская, фрызская, ніжненямецкая мовы.
Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моў. Гістарычна яна сфарміравалася на аснове старажытных заходне-ніжнефранкскіх дыялектаў. Да сярэдзіны XIV стагоддзя найбольшы ўплыў на станаўленне яе нормаў мелі фламандскія гарады (Бруге, Гент і інш.), пазней, асабліва ў XV стагоддзі, у культурным і палітыка-эканамічным сэнсе дамінавала гістарычная вобласць Брабант (Брусэль і Антверпен), а з XVI стагоддзя заканадаўцам моўнай моды зрабілася Галандыя — правінцыя ў заходняй частцы цяперашніх Нідэрландаў.
Паэтычныя творы на нідэрландскай мове вядомыя з часоў сталага Сярэднявечча. Першая друкаваная кніга на нідэрландскай мове з’явілася ў 1476 годзе. Пазнейшыя палітычныя падзеі (Нідэрландская рэвалюцыя канца XVI ст.) прадвызначылі моўную і культурніцкую ініцыятыву Паўночных правінцый (сённяшняга Каралеўства Нідэрланды).
Значную ролю ў станаўленні новай літаратурнай нідэрландскай мовы адыграў узорны пераклад Бібліі (Staten-Bijbel), зроблены ў 1619—1637 гады. Нормы сучаснай арфаграфіі ў асноўным былі распрацаваныя лінгвістамі Л. А. тэ Вінкелам, М. дэ Фрысам і Р. А. Колевейнам. Пасля дапрацовак яны ( — агульнаўжываная) былі прынятыя ў якасці рэкамендаваных у 1946 годзе ў Бельгіі і ў 1947 — у Нідэрландах.
Сінтаксіс У сучаснае нідэрландскае мове няма склонаў (за выключэннем дыялектаў). Ёсць тры роды: ніякі, мужчынскі і жаночы. Апошнія два паступова зліваюцца ў адзін агульны род: існуюць, напрыклад, толькі два вызначаныя артыклі — het, для ніякага роду, і de, для жаночага і мужчынскага роду.
Дыялекты Для нідэрландскай мовы характэрна вялікая колькасць дыялектаў, толькі ў Фландрыі іх каля дзвюх з паловай тысяч. У адукацыі, СМІ і ў якасці дзяржаўнай выкарыстоўваецца «ўсеагульная нідэрландская мова» (AN, Algemeen Nederlands), зацверджаны нідэрландскім моўным саюзам (Nederlandse Taalunie) афіцыйны варыянт мовы. З 15 кастрычніка 2005 праводзіцца рэформа арфаграфііhttp://taalunieversum.org/taal/spelling/.
Ад нідэрландскай мовы параўнальна нядаўна адлучыўся афрыкаанс.
Афрыка́анс
Гісторыя афрыкаанс пачынаецца з масавага перасялення фермераў () з Галандыі, Фландрыі і іншых рэгіёнаў паўночна-заходняй Еўропы, якія былі хутка асіміляваныя мясцовым насельніцтвам.Language Standardization and Language Change: The Dynamics of Cape Dutch
Пасля пераходу калоніі пад кіраўніцтва Брытаніі на пачатку XIX стагоддзя, каланісты пачалі засвойваць новыя ўнутраныя раёны Паўднёвай Афрыкі, забраўшы сваю мову з сабой. Наступствы ізаляцыі ад астатняга нідэрландскамоўнага свету зрабілі мову каланістаў такой, якая яна ёсць на сённяшні дзень, гэта значыць афрыкаанс.Nieuw Letterkundig Magazijn. Jaargang 16 — Nederlandstalige Zuid-Afrikaanse literatuur, 1652—1925 (page 2)
На пачатку XX стагоддзя народны «афрыканскі» варыянт нідэрландскай мовы стаў пераважаць над літаратурнай «еўрапейскай» мовай. У 1925 годзе ў Канстытуцыю Паўднёва-Афрыканскага Саюза ад 1909 года была ўнесена папраўка, якая сцвярджала «нідэрландскае слова ў Артыкуле 137 (…) уключае ў сябе афрыкаанс».South Africa: Legislation: 1910—2008, Archontology.orgTransformation in the Judiciary — A constitutional imperative. Supreme Court of Appeal, Government of South Africa. Новая канстытуцыя ад 1961 года толькі пералічала англійскую і нідэрландскую мовы ў якасці афіцыйных.
Згодна з прыкладнай ацэнкай, каля 90 % словаў афрыкаанс маюць нідэрландскае паходжанне.Language and Social History: Studies in South African Sociolinguistics (page 214)The Dutch Language: A Survey (page 132) Абедзве мовы маюць высокую ступень узаемапаразумення, аднак гэтая ступень у некаторых выпадках (у дачыненні да лексікі, напісання) можа быць асіметрычнай: для нідэрландскамоўнага чалавека часцей лягчэй зразумець афрыкаанс, чым жыхару ПАР зразумець нідэрландскую.Oxford Journal on Mutual Comprehensibility of Written Afrikaans and Dutch
Крыніцы
Літаратура Баршчэўскі, Л. П. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы / Л. П. Баршчэўскі, Ю. Б. Жалезка. — Мінск: Радыёла-плюс, 2010. — 116 с. : фат. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»). ISBN 978-985-448-103-6
Спасылкі
Некамерцыйны сайт урокаў нідэрландскага, на якім можна лёгка вучыць мову, агучаны носьбітамі мовы. Dutch 101 Learn Dutch online Orandago Вывучэнне галандскага граматыка, практыкаванні, слоўнік
Катэгорыя:Мовы Нідэрландаў Катэгорыя:Мовы Бельгіі Катэгорыя:Мовы Сурынама