Кары́тнае (, ) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вяззеўскага сельсавета.
Да 2017 года з'яўляўся цэнтрам Карытненскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области .
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Асіповічы, за 154 км ад Магілёва, за 13 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Ясень. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога і працякае канал Карчанка (Красная).
Насельніцтва 1998 год — 546 жыхароў, 198 двароў.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Сцяпан Рыгоравіч Рункевіч (1867—1924) — царкоўны гісторык і архівіст, дзеяч Рускай Праваслаўнай Царквы, грамадскі дзеяч. Крыніцы
Літаратура — С. 117.
Ліст карты N-35-106. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1979 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Вяззеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна