Вуглы́ (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавета.
Заснавана ў 2-й палове XVIII ст. стараверамі — уцекачамі з Архангельскай губерніі Расіі.
Славутасці Праваслаўная капліца. Пад храм у 1980—90-х гг. быў прыстасаваны стары будынак мясцовай школы. Драўляная царква (1880-я), была перавезена ў 1980-х гг. у вёску Глуша Бабруйскага раёна ў Музей рамёстваў, цяпер дзейнічае там як праваслаўны храм. У Вуглах гэты храм быў стараверскім.
Вядомыя асобы Карней Іосіфавіч Аляксееў (нар. 1943) — беларускі скульптар.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вішнёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна