Во́бча. Сустракаецца таксама варыянт О́бча, О́бшча, Во́бшча (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбацэвіцкага сельсавета.
Назва Паводле В. А. Жучкевіча, назва-паняцце агульнае («общее») або апчак («общак») — агульнасельская або агульная паша, угоддзі агульнага карыстання.
Падобнае паняцце ён знайшоў у жывой гаворцы на Навагрудчыне. Там апчаком называлі месца пасьбы вясковай жывёлы.
У гістарычных дакументах можна прасачыць паступовае змяненне слова: урочышча Обчее ў Бабруйска ў 1639 г. (Акты Віленскай Археаграфічнай камісіі, т. 25, стар. 171), урочышча Обчы (АВАК, т. 18, стар. 254).
Пры наступнай трансфармацыі назвы набылі розную форму і рознае напісанне: Обчак, Абчак, Апчак і г. д.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарбацэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна