Думано́ўшчына (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Хімоўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад Бабруйска, 8 км ад чыгуначнай станцыі «Бярэзіна» на лініі Бабруйск-Жлобін, 119 км на паўднёвы захад ад Магілёва, пры аўтамабільнай дарозе Н10089 Думаноўшчына-Слабада, за 1 км на ўсход ад вёскі аўтамабільная дарога Р-93 Бабруйск-Магілёў.
Ландшафт мясцовасці хвалісты з хваёвымі і бярозавымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бабруйскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн.
Гісторыя Вядома з Попісу войска ВКЛ у 1567 годзе. Паводле інвентара 1639 года маёнтак пана Канстанціна Думы. Былыя назвы вёскі — Дзедкаўшчына, Дзям'яноўшчына. У 2-й палове XVIII ст. вёска Думеншчына ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Рэчы Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. Праз вёску праходзіў стары шлях з Бабруйска ў Быхаў. З 1793 года пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У 1844 годзе вёска Думаншчына ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Г. Закржэўскай і М. Міхайлоўскага. Паводле перапісу 1897 года Думаноўшчына ў складзе Качэрыцкай воласці. Пры вёсцы знаходзіўся аднайменны фальварак, 4 двары, 14 жыхароў. У 1943 годзе пад нямецкай акупацыяй дзейнічала пачатковая школаДАМВ, ф. 866, воп. 1, спр. 2. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала падпольная антыфашысцкая група, 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. 16 ліпеня 1954 года перададзена са складу Казуліцкага сельсавета Кіраўскага раёна ў склад Хімоўскага сельсавета Бабруйскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1986 годзе 89 гаспадарак у складзе калгаса «Шлях Леніна», працуюць магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ферма буйной рагатай жывёлы.
Дынаміка развіцця Паказчык18441857189719071917192619591986199720072014Колькасць двароў, адзінак8няма звестак21203333няма звестак89464431Колькасць жыхароў, чалавек49601571311971852781631007969
Крыніцы
Літаратура Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2008 Памяць. Бабруйскі раён. Мн. Беларуская Энцыклапедыя. 1998 Акты издаваемые Виленскою коммиссиею для разбора древних актов. Том XXV. Инвентари и разграничительные акты. Вильна. Типография Сыркина. 1898 Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах. Том 2. — Мн.: Белкартаграфія, 2013.
Спасылкі
Катэгорыя:Хімоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна